Украіна. УАПЦ хоча ўвайсці ў Канстанцінопальскі патрыярхат

Уваходжанне аўтакевальнай царквы аб'яднае ўсе праваслаўе ва Украіне, адзначылі ў Карпацкай дыяцэзіі.
ПФота: Помісна церква

ПФота: Помісна церква



Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ) папрасіла патрыярха Варфаламея аб прыняцці ў Канстанцінопальскі патрыярхат. Пра гэта паведамляе Корреспондент.net са спасылкай на прэс-службу Карпацкай дыяцэзіі. УАПЦ — невялікая праваслаўная царква, якая аддзялілася ад РПЦ у 1920 годзе. 

Пра рашэнне заявілі падчас чарговага пасяджэння Архірэйскага сабора царквы.

16 чэрвеня гэтага года Вярхоўная рада Украіны таксама звярнулася да патрыярха Варфаламея з просьбай надаць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату (УПЦ). УПЦ хоча быць незалежнай ад Маскоўскага патрыярхату і знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопаля.

Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ) хоча ўвайсці ў патрыярхат на правах ўкраінскай царквы з цэнтрам мітраполіі ў Кіеве да 1686 года. Таксама ў звароце згадваюць рашэння праваслаўнага сабора на востраве Крыт гэтага года аб прадастаўленні цэрквам аўтаномнага статусу.

Уваходжанне УАПЦ у Канстанцінопальскі патрыярхат аб'яднае ўсё праваслаўе ва Украіне, адзначылі ў прэс-службе. Таксама гэта дапаможа пераадолець падзел праваслаўных цэркваў.

На дадзены момант УАПЦ афіцыйна не прызнаная іншымі праваслаўнымі цэрквамі. На Украіне па-за юрысдыкцыяй Маскоўскага патрыярхата таксама дзейнічае Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП).

Нагадаем, у кастрычніку 2015 года зліццё Кіеўскага патрыярхату з УАПЦ зноў правалілася.


Каментаваць