Украіна. З'ехаць з краіны хочуць 65% грамадзян

Паводле агульнаўкраінскага апытання, з'ехаць з краіны хочуць 65% украінцаў. Моладзь значна больш хоча з'ехаць з Украіны, чым прадстаўнікі старэйшага пакалення. Да пераезду больш гатовыя мужчыны.

У параўнанні з вераснем мінулага года колькасць украінцаў, гатовых пераехаць на пастаяннае жыхарства за мяжу, значна павялічылася — цяпер з'ехаць з краіны жадаюць 65% грамадзян, паведамляе Корреспондент.net. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання TNS Online Track.

З гэтых 65% украінцаў траціна рэспандэнтаў не маюць магчымасці з’ехаць, 8% хацелі б з'ехаць часова, пакуль сітуацыя не стабілізуецца, а 20% хацелі б з'ехаць за мяжу на пастаяннае месца жыхарства.
Часцей гатовыя да пераезду, паводле дадзеных апытання, мужчыны (24%). Таксама пакінуць Украіну гатовая моладзь (20%), у той час як 34% старэйшай узроставай групы не схільныя да пераезду ў іншую краіну.

 
 
Анлайн-апытанне праводзілася з 16 па 21 ліпеня 2016 года па ўсёй Украіне (акрамя АРК). Удзел у апытанні прыняло гарадское насельніцтва, мужчыны і жанчыны ва ўзросце 18–55 гадоў. Выбарка 1000 рэспандэнтаў, квотная паводле полу, узросту, рэгіёну і памеру населенага пункта.


Каментаваць