Украіна. Абвінавачваецца крыжаванка

Абсалютна экзатычную справу вядуць следчыя МУС Днепрапятроўску. Міліцыянеры спрабуюць знайсці тых, хто склаў крыжаванку для мясцовай газеты «Заря-город».



У выпуску «Заря-город» ад 14 жніўня змешчана крыжаванка, якая чамусьці называецца «эстонскай». У адным з пытанняў чытачам прапануюць ўзгадаць «сталіцу хахлоў» з 4 літараў. Ніжэй на паласе апублікаваныя правільныя адказы. Адказ на гэта пытанне — «Кіеў».

Такая правакацыя не прайшла міма ўкраінскіх патрыётаў, якія патрабавалі ад адпаведных структур распачаць крымінальную справу па артыкулу «Абраза нацыянальнай годнасці».

Пра тое, што публікацыя не выпадковая, на думку грамадзян, сведчыць дата выпуску. Газета з ксенафобскім красвордам выйшла літаральна напярэдадні Дня незалежнасці Украіны.

Пакуль міліцыя абмежавалася тым, што перадала красворд на экспертызу спецыяльнай камісіі. Калі эксперты прызнаюць фразу «сталіца хахлоў» экстрэмісцкай, аўтару крыжаванкі пагражае крымінальны артыкул.

Паводле ўкраінскай прэсы 

Каментаваць