Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Украіна. Актывісты апублікавалі здымкі неверагодных маштабаў незаконнай здабычы бурштыну (фота)

На Украіне адначасова сотні, калі не тысячы людзей нелегальна здабываюць бурштын. Здабытчыкі тут нікога не баяцца, не хаваюцца. "Не заўважыць праваахоўнікі і ўлада ў цэлым увесь гэты жах проста не маглі", адзначаюць актывісты "Аўтамайдану".



З дапамогай дрону актывісты знялі маштабы нелегальнай здабычы бурштыну. Фота AutoMaidan


На мяжы Ровенскай і Валынскай абласцей каля вёскі ў Кухіцкая Воля адначасова сотні, калі не тысячы людзей нелегальна здабываюць бурштын.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы паведаміла грамадская арганізацыя "АўтаМайдан". З дапамогай дрону актывісты знялі маштабы нелегальнай здабычы бурштыну. "Знаходзімся цяпер каля вёскі Кухіцкая Воля, Ровенская вобласць. Тут рэальна жах: сотні, калі не тысячы людзей адначасова здабываюць бурштын. Вядома, абсалютна нелегальна",  гаворыцца ў паведамленні арганізацыі, адзначае www.unian.net.

На здымках відаць разнастайную спецтэхніку: трактары, экскаватары, мотапомпы, з дапамогай якіх і намываюць бурштын, "у тым ліку дзясяткі ваенных грузавікоў, якімі арганізавана перавозяць помпы разам са "старацелямі". Памятаем, як хлопцы, падчас нашых паездак у зону АТА, казалі, што падобных грузавікоў ім там вельмі не хапае. Мы ім грузавікі праблематычна, але даставалі, рамантавалі. Тут жа іх дзясяткі, прычым амаль усе ў добрым стане".

Видно разнообразную спецтехнику: тракторы, экскаваторы фото AutoMaidan

Відаць разнастайную спецтэхніку: трактары, экскаватары. Фота AutoMaidan

У паведамленні гаворыцца, што здабытчыкі бурштыну тут нікога не баяцца, не хаваюцца, нават блокпастоў ніякіх няма, як было падчас леташняга рэйду Аўтамайдана на Жытоміршчыну. Народ проста прыязджае на матацыклах, аўтамабілях, мікрааўтобусах і літаральна ля дарогі з ходу пачынае "працаваць".

"Не заўважыць праваахоўнікі і ўлада ў цэлым увесь гэты жах проста не маглі. Такім чынам, усе маюць тут свой інтарэс. Іншага варыянту мы тут проста не бачым",  — адзначылі ў арганізацыі.
 
 

Здабытчыкі бурштыну тут нікога не баяцца, не хаваюцца. Фота AutoMaidan

Таксама ў паведамленні нагадваецца аб тым, што прэзідэнт Пётр Парашэнка абяцаў за два тыдні навесці парадак з незаконнай здабычай бурштыну ў ліпені мінулага года пасля апублікаванага актывістамі відэа катастрафічных наступстваў маштабнай нелегальнай здабычы бурштыну на Жытоміршчыне вобласці.
 
 
Не заметить правоохранители и власть в целом весь этот ужас просто не могли фото AutoMaidan
Не заўважыць праваахоўнікі і ўлада ўвесь гэты жах проста не маглі. Фота AutoMaidan
 
 

Каментаваць