Украіна. Альтэрнатыўнае хрышчэння Русі

Як  вядома, падчас нядаўняга святкавання ва Украіне 1025-й гадавіны хрышчэння Русі ўкраінскія нацыяналісты гучна пратэставалі , пабачыўшы ў гэтым панславянскі і расійскі імперскі падтэкст.



Аднак справа не абмежавалася выключна пікетамі каля Кіеўскай Лаўры пад лозунгамі “Далоў маскоўскіх папоў”. На старонках нацыяналістычнай прэсы дэбатуецца ідэя святкавання альтэрнатыўнай даты хрышчэння Русі. Гаворка пра хрышчэнне Кіева, якое арганізаваў князь Аскольд (паводле арабскіх крыніц — славянін, апошні прадстаўнік дынастыі Кія, а паводле дадзеных «Аповесці часавых гадоў» — вараг, дружыннік Рурыка). У 882 годзе Аскольд і яго саюзнік Дзір былі зрынутыя пераемнікам Рурыка Алегам і забітыя.

Сярод легендаў пра Аскольда ёсць і байка пра тое, што ён арганізаваў хрышчэння Русі на 5–7 гадоў раней за князя Уладзіміра. Быццам, яго забойства на нейкі час адрадзіла пазіцыі паганскай фракцыі ў Кіеве. У 988 годзе Уладзімір правёў новае хрышчэнне і аднавіў статус-кво.

Некаторыя нацыяналісты лічаць, што святкаванне хрышчэння Аскольда дапаможа Украіне выйсці з агульнага з Расіяй культурнага поля. Праўда, большасць выступае супраць культу Аскольда. У такім разе, на іх думку, прыйдзецца крытыкаваць чальцоў дынастыі Рурыкаў, якую яны разглядалі як заснавальнікаў украінскай дзяржаўнасці.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць