Украіна. Арсень Яцэнюк спрыяе Партыі рэгіёнаў

Яцэнюк — лідар вядучай украінскай апазіцыйная партыі «Батьківщина». Аднапартыйцы зноў падазраюць яго ў здрадзе на карысць Партыі рэгіёнаў.



Арсень Яцэнюк


Падазрэнні выклікала рашэнне дэпутатаў фракцыі «Батьківщина» падтрымаць ідэю святкавання ў наступным годзе на афіцыйным узроўні 200-й гадавіны з дня нараджэння брытанскага прадпрымальніка Джона Х’юза — заснавальніка горада Юзаўка, які з часам перайменавалі ў Данецк.

Аднак такая версія нараджэння на Данбасе індустрыі ніколі не падабалася нацыянальна свядомай грамадскасці. Яна даводзіць, што задоўга да гэтага на месцы заснаванага Х’юзам пасялення жылі запарожскія казакі. Прынамсі ў летапісах угадваецца вёска Аляксандраўка, жыхары якой, быццам, нават адкрытым спосабам капалі вугаль.

Акрамя таго, дэпутаты звяртаюць увагу на адсутнасць сацыяльнай адказнасці ў бізнэсе Х’юза. Ён жыў у асобнай віле, у той час як шахцёры — у прымітыўных хібарах. Культ Х’юза, быццам, легалізуе цяперашнюю дзікую сацыяльную палярызацыю ў Данбасе, дзе ўсім валодаюць алігархі, якім, як і таму брытанцу, абыякавы сацыяльны стан працоўных.

Прыхільнікі Яцэнюка, у сваю чаргу, кажуць пра тое, што на носе 80-я гадавіна паэта Васіля Стуса, аднаго з галоўных украінскіх антысавецкіх дысідэнтаў 1970-х гадоў. Аднак без галасоў Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе юбілей ніколі не атрымае статус дзяржаўнага свята. Таму тактычна правільна было падтрымаць, сапраўды, трошкі дзіўную прапазіцыю Партыі рэгіёнаў наконт Х’юза.

Каментаваць