Украіна будзе судзіцца з "Газпромам"

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан у Вярхоўнай Радзе.



"Гэтая праца вядзецца з першага дня майго з'яўлення на пасадзе. Мы сёння грунтоўна падыходзім да падрыхтоўкі адпаведных дакументаў і перагляду тых нявыгадных умоў , якія зараз ёсць у дамове паміж "Нафтагазам" і "Газпромам",  распавёў ён дэпутатам .
 
Продан ў чарговы раз заявіў , што цана $ 485,5 за тысячу кубаметраў газу з'яўляецца палітычнай. Цяпер украінскі бок рыхтуе позву ў Стакгольмскі арбітраж.

Каментаваць