Украіна: два гады годнасці і свабоды

Сёння Украіна адзначае другую гадавіну Еўрамайдана. Слоган Дня годнасці і Свабоды ў гэтым годзе "Вільні творять майбутнє" (“Свабодныя ствараюць будучыню”).



Увечары 21 лістапада 2013 года пасля рашэння ўрада Мікалая Азарава прыпыніць падрыхтоўку да падпісання дамовы аб Асацыяцыі з ЕС журналіст Мустафа Найем праз Facebook заклікаў людзей выйсці на Майдан. Вельмі хутка, цягам гадзіны ў цэнтры Кіева сабралося каля тысячы людзей. Яны скандавалі "Україна - це Європа" і трымалі сцягі Еўразвязу ды Украіны.

Пазней ужо быў разгон студэнтаў, пасля якога на Майдан выйшла ўжо каля мільёна чалавек, крывавыя сутыкненні з сілавікамі, намёты і барыкады, палаючыя аўтамабільныя пакрышкі, выкраданні і забойствы актывістаў, сярод якіх – і наш зямляк Міхаіл Жызнеўскі. Нябесная Сотня, пажар у Доме прафсаюзаў, бегства Януковіча, выбары новага прэзідэнта, Крым, Данбас…

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню годнасці і Свабоды Украіны, праходзяць у розных краінах. Так, 20 лістапада ў цэнтры Вільнюса каля помніка ахвярам савецкай акупацыі дзясяткі чалавек узгадалі тых, хто загінуў на Майдане. Яго ўдзельнікі таксама ўшанавалі памяць ахвяр галадамораў ва Украіне і палітычных рэпрэсій.

Фота: ru.delfi.lt

 

Амбасада ЗША ва Украіне апублікавала відэа, прысвечанае пачатку падзей на Майдане і другой гадаўшчыне Рэвалюцыі годнасці.

У Амбасадзе адзначылі, што гэты ролік быў створаны каб ажывіць той дзіўны дух агульнасці, мэтанакіраванасці і рашучасці, які панаваў на Майдане, пиша  "Украінская праўда".

"Тысячы ўкраінцаў выйшлі на Майдан з-за ўпэўненасці, што Украіна – гэта Еўропа. Давайце працягваць падтрымліваць украінцаў у іх жаданні пабудаваць яскравую еўрапейскую будучыню”, - напісаў у Твіттары Амбасадар ЗША Джэффры Пайетт.

 

Ці ступіць калісьці на гэты шлях Беларусь?

 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-11-22 02:56:02
Калі Уладзімір Караткевіч вучыўся і працаваў ва Украіне ў 1950-х гадах, ён яшчэ не ведаў, што ў 1964 г. напіша "Ладдзю роспачы", а ў 2015 г. па ёй будзе аб'яўлены
"шахматна-літаратурны" конкурс: brestchess.ucoz.ru/index/novosti/0-18 (запіс ад 19.11).

Каментаваць