Украіна. Галасаванне за дэцэнтралізацыю скончылася масавымі сутыкненнямі, дзясяткі ахвяраў (фота, відэа)

Сёння, 31 жніўня, падчас сутыкненняў пад сценамі Вярхоўнай Рады Украіны  ў бок праваахоўнікаў кінулі баявую гранату, паведаміў Антон Герашчанка.



Сёння Вярхоўная Рада Украіны ў першым чытанні прыняла законапраект аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Украіны адносна дэцэнтралізацыі ўлады. Пасля галасавання за змены ў Канстытуцыі пратэстоўцы, абураныя рашэннем дэпутатаў, спрабавалі прарвацца ў Раду.

"Правакацыі ўдаліся. У вайскоўцаў, якія ахоўваюць Раду, кінулі баявую гранату. Некалькі вайскоўцаў Нацыянальнай Гвардыі атрымалі цяжкія раненні. Іх жыццё ў небяспецы. МУС праводзіць першачарговыя дзеянні па пошуку і затрыманні правакатараў", — паведаміў нардэп Украіны Антон Герашчанка.

Паводле апошніх дадзеных, ад выбуху гранаты, якую невядомыя кінулі ў шэрагі праваахоўнікаў, пацярпелі таксама і цывільныя асобы.

Пад Вярхоўнай Радай у выніку правакацыі параненыя ўжо каля 30 чалавек, для іх вывазу не хапае "хуткіх". Пра гэта паведамляе з парламента карэспандэнт "Украінскай праўды".

На канале YouTube з'явілася відэа выбуху.

Каментаваць