Украіна гатовая закрыць мяжу з РФ

Дзяржпагранслужба гатовая зачыніць пункты пропуску на мяжы з Расіяй у выпадку спробаў іх блакавання або захопу.



Дзяржаўная памежная служба Украіны гатовая зачыніць на мяжы з РФ пункты памежнага пропуску ў выпадку паўтарэння спроб іх захопу або блакавання мясцовымі жыхарамі або баевікамі.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў начальнік прэс-службы Дзяржпагранслужбы Сяргей Астахаў.

"Калі будуць працягвацца спробы блакавання або захопу пунктаў памежнага пропуску, то памежнай службе нічога не застаецца, як закрыць гэтыя пункты пропуску", — сказаў ён.

Астахаў адзначыў, што таксама можа быць абмежаваны рух транспарту праз гэтыя пункты або пропуску людзей, што, безумоўна, створыць нямала нязручнасцяў, перш за ўсё, для жыхароў населеных пунктаў, размешчаных паблізу ад мяжы.

Каментаваць