Украіна. Ігар Мірашнічэнка з партыі «Свабода» — агент Крамля?

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад партыі «Свабода» выклікаў буйны скандал, які ўдарыў па рэйтынгу новага рэжыму ва Украіне.



Ігар Мірашнічэнка. Фота www.pravda.com.ua/


18 сакавіка тузін сяброў партыі «Свабода» пад яго кіраўніцтвам прыбылі ў штаб-кватэру Першага нацыянальнага тэлеканала Украіны, уварваліся ў кабінет дырэктара, сілай пасадзілі яго ў крэсла і пабілі, у тым ліку і за тое, што ён «маскалюка». Затым пацярпелага пасадзілі ў джып і павезлі ў невядомым кірунку.

 Да сур'ёзнай расправы справа не дайшла. Прэзідэнта НТКУ адпусцілі, прымусіўшы напісаць заяву аб адстаўцы.

Але збіццё здымалі на відэа, якое пасля выклалі ў сеціва на радасць райскім СМІ, які адразу пачалі смакаваць «дэмакратыю па-ўкраінску». На думку шмат каго, Мірашнічэнка збіваў дырэктара НТКУ перад камерамі не выпадкова. Кажуць, што «Свабода» з’яўляецца агентам Крамля, задача якой — пужаць сваімі выхадкамі рускамоўных украінцаў і кампраметаваць новы ўрад. Некаторыя СМІ і палітыкі нават заклікалі за забароны «Свабоды». У справу быў вымушаны ўмяшацца прэм’ер Арсен Яцанюк, які асудзіў выхадку Мірашнічэнкі. А старшыня Свабоды Алег Цягнібок нават паабяцаў аддаць удзельнікаў бойкі ў суд. 

 
 
 

Каментаваць