Украіна. Як чэкісты прыдумалі запарожац

Украінскі палітолаг Міхаіл Палій выступіў з арыгінальнай версіяй паходжання знакамітай савецкай машыны «Запарожац», якая, як вядома, выраблялася на Запарожскім аўтамабільным заводзе (ЗАЗ).



У адным з інтэрв’ю, развіваючы тэму прыгнёту ўкраінцаў у савецкі час, Палій заявіў, што часткай аперацыі па дыскрэдытацыі Украіны быў менавіта выпуск тых самых машын. На яго думку, КДБ спецыяльна вырашыла назваць вельмі прымітыўны аўтамабіль сакральным для ўкраінцаў словам «запарожац». Такім чынам казацкая традыцыя набывала ў грамадстве камічны падтэкст.

Нельга не прызнаць, што розныя якасці аўтамабіля «Запарожац» сапраўды былі часткай сатыры савецкай эпохі. Аднак тэорыя аўтамабільнай дыверсіі КДБ супраць казацкага міфу выглядае, на думку гісторыкаў, занадта складанай. У СССР былі прадукты і тавары, значна горшыя за прадукцыю запарожскіх аўтабудаўнікоў, і дыскрэдытаваць слова «запарожац» можна было, назваўшы ім тую ж мэблю або прадукцыю тэкстылю, а не будаваць цэлы завод і выпускаць аўтамабілі.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць