Украіна. Луганск абясточаны, у горадзе чутная страляніна (відэа)

У ноч на пятніцу, 18 ліпеня, у Луганску не сціхалі баі. Прадстаўнікі ДНР абстрэльвалі аэрапорт. Жыхары горада ўсю ноч хаваліся ў падвалах. Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацсетак і мясцовых СМІ, піша kp.ua

Паведамляецца, што стральба ў аэрапорце пачалася прыкладна а палове на першую ночы. У гэты ж час пачуліся гукі абстрэлу і ў пасёлку Металіст.

У 0.48 быў адкрыты мінамётны агонь адкрыты па Малой Вергунцы.

Па стане на раніцу ва ўсім Луганску адсутнічае святло і водазабеспячэнне.

— Луганск застаўся без святла, водазабеспячэння, інтэрнэту, мабільнай сувязі і ТБ. Час яго вызваляць, — паведамляе супольнасць "Евромайдана" ў "Твітэры".

Як паведамляе Vchaspik.ua, каля 3.20 была абстраляная прампляцоўка Лісічанскага нафтаперапрацоўчага завода, як мяркуецца, — з сістэмы залпавага агню "Град".

Снарады патрапілі на тэрыторыю таварна-сыравіннай базы і ЦЭЦ, якая ўваходзіць у склад НПЗ. У цяперашні час гарыць сховішча мазуту, у якім узровень паліва складае два метры. Персанал спрабуе патушыць, — піша выданне.

 

Каментаваць