Украіна. На Майдане Незалежнасці знеслі намётавае мястэчка

На Майдане Незалежнасці невядомыя знеслі намёты, устаноўленыя напярэдадні.



Нагадаем, 7 чэрвеня ў цэнтры Кіева каля Стэлы Незалежнасці былі ўсталяваныя некалькі намётаў і планавалі праводзіць "бестэрміновую акцыю". Пратэстоўцы патрабавалі ад ураду і прэзідэнта справаздачы наконт праведзеных рэформаў.

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве ноччу былі знесены намёты, устаноўленыя напярэдадні днём, паведамляе kiev.unian.net.

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сеткі Facebook.

"Толькі што набег натоўп невядомых і знёс намёты. Услед прыехала міліцыя ў ачапіла плошчу", — гаворыцца ў паведамленні.

Каментаваць