Украіна падае ў суд на Газпром

Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк на брыфінгу ў Кіеве ў панядзелак заявіў, што ўрад Украіны і непасрэдна "Нафтагаз Украіны" прынялі рашэнне пра пачатак працэдуры падачы ў суд на расійскую кампанію "Газпром".



 

"Расійскаму манапалісту накіравана перадарбітражная прэтэнзія", — сказаў ён па выніках пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, паведамляюць podrobnosti.ua

Яцанюк патлумачыў, што згодна з кантрактам, Газпром на працягу 30 дзён павінен даць адказ на гэтую прэтэнзію, у тым ліку па пытанні цаны на газ.

Украінскі прэм'ер падкрэсліў, што ў выпадку адсутнасці дасудовага ўрэгулявання зварот у Стакгольмскі арбітраж будзе найбольш цывілізаваным спосабам вырашэння канфлікту.

Нагадаем, Украіна і "Нафтагаз Украіны" пацвярджаюць гатоўнасць пагасіць расійскаму ААТ "Газпром" назапашаны даўгі ў 2,2 мільярда долараў і своечасова аплачваць яму наступныя пастаўкі прыроднага газу ў выпадку захавання кошту на яго на ўзроўні першага квартала 2014 года — 268,5 долара за тысячу кубаметраў.

Каментаваць