Украіна перадала Гаагскаму суду прызнанне юрысдыкцыі МУС адносна злачынстваў РФ на Данбасе

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін асабіста ўручыў дакумент намесніку пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, паведамляе tsn.ua.



Twitter.com/@pavloklimkin Климкин уручыў заяву аб прызнанні юрысдыкцыі МУС намесніку пракурора Гааскага суда


Прадстаўнікам Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе перадалі заяву аб прызнанні юрысдыкцыі МУС у дачыненні да злачынстваў, якія Расія здзейсніла на Данбасе з пачатку агрэсіі ў 2014 годзе.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Twitter міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

"Гістарычны момант. Па даручэнні прэзідэнта я ў Міжнародным крымінальным судзе сёння ўручаю заяву аб прызнанні юрысдыкцыі МУС. Украіна прызнае юрысдыкцыю ў дачыненні злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў, учыненых з моманту пачатку агрэсіі РФ", — заявіў ён.

Каментаваць