Украіна. Пётр Парашэнка мае найбольшыя шанцы стаць прэзідэнтам

Калі б заўтра ва Украіне адбыліся выбары прэзідэнта, алігарх, уладальнік кандытарскай імперыі «Рашэн», адзін з лідараў Майдану, атрымаў бы ў першым туры 30 працэнтаў.



4 сакавіка Цэнтр сацыяльных і маркеталагічных даследаванняў «Socis» апублікаваў, напэўна, першыя пасля абвяшчэння новых прэзідэнцкіх выбараў вынікі апытанняў наконт сімпатый выбаршчыкаў. Канкурэнты Парашэнкі мелі б 20 працэнтаў (Клічко) і 14 працэнтаў (Цімашэнка).

Каментуючы вынікі, палітолагі кажуць, што Парашэнку ўдалося прыцягнуць былы электарат Януковіча. Экс-выбаршчыкі Партыі рэгіёнаў наўрад ці будуць масава галасаваць за кандыдата ад бела-блакітных, паколькі расчараваліся ў гэтай структуры. У большасці яны збіраюцца галасаваць за найбольш прагматычнага палітыка на Майдане, які адкрыта не звязаны з нацыяналістамі. Парашэнка пакуль лепш за іншых адпавядае гэтым запытам, паколькі неаднаразова спрабаваў выступаць у якасці перамоўшчыка паміж уладай і Майданам.

Пра тое, што Парашэнка становіцца вельмі ўплывовай фігурай, сведчаць таксама праведзеныя тым жа агенцтвам апытанні наконт папулярнасці партый. Партыя «Салідарнасць», якая з’яўляецца ручной партыяй Парашэнкі, карыстаецца падтрымкай 18 працэнтаў электарату. Больш толькі ў партыі «Батькiвщина» і «Удар». 

Каментаваць