Украіна сёння адзначае Дзень Незалежнасці

Украіна адзначае 24-ю гадавіну Незалежнасці. 24 жніўня прынята лічыць датай утварэння дзяржавы Украіна ў яе сучасным выглядзе.



Сёння Дзень Незалежнасці Украіны


Дзень Незалежнасці Украіны — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцця Вярхоўнай Радай УССР Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны. Упершыню Дзень Незалежнасці Украіны адзначылі 16 ліпеня 1991 года — у памяць аб тым, што за год да таго — 16 ліпеня 1990 года — Вярхоўная Рада Украінскай ССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны.

Паколькі 24 жніўня 1991 года Вярхоўная Рада Украінскай ССР прыняла Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны, які 1 снежня 1991 года пацвердзіў народ на Усеўкраінскім рэферэндуме, паўстала неабходнасць змяніць дату святкавання Дня незалежнасці Украіны. І 5 чэрвеня 1992 года Вярхоўная  Рада Украіны пастанавіла: у частцы першай артыкула 73 Кодэкса законаў аб працы Украіны словы «16 ліпеня — Дзень незалежнасці Украіны» замяніць словамі «24 жніўня — Дзень незалежнасці Украіны». Таму з 1992 года Дзень Незалежнасці Украіны штогод адзначаецца 24 жніўня.

Сусветныя лідары ўжо учора пачалі віншаваць Украіну з Днём Незалежнасці. Прэзідэнт ЗША Барак Абама павіншаваў Пятра Парашэнку і ўкраінскі народ з 24-гадавінай Незалежнасці. Ён адзначыў, што за апошні год Украіна зрабіла важныя крокі для дасягнення мэты, якую яна паставіла перад сабой з моманту атрымання незалежнасці ў 1991 годзе, а таксама запэўніў, што яго краіна і ў далейшым будзе падтрымліваць Украіну, паведамляе УНІАН.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд таксама запэўніў у падтрымцы для аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Накіраваў віншаванне нагоды Дня па Незалежнасці Украіны і кіраўнік Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін.

Папа Рымскі Францыск павіншаваў украінскі народ з 24-гадавінай Незалежнасці і адзначыў: "Я малюся ў гэтай складанай сітуацыі за вашу краіну, узнаўляючы маю духоўную блізкасць з ахвярамі і іх сем'ямі, а таксама з усімі, хто пакутуе. Я падтрымліваю тыя намаганні, якія дапамагаюць ўкраінскага народу рухацца наперад у духу ўз'яднання і міру".

Каментаваць