Украіна. Тэрарысты выкралі галоўных рэдактараў газет "Данбас " і "Вячэрні Данецк"

Узброеныя баевікі ўвайшлі ў выдавецтва "Данбас", вывелі з будынка галоўнага рэдактара газеты "Данбас" Аляксандра Брыжыта ў невядомым кірунку. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне газеты  donbass.ua.

Рэдакцыя газеты знаходзіцца ў адным будынку з выдавецтвам. Усіх супрацоўнікаў і журналістаў баевікі адагналі ад кампутараў, заблакаваўшы жыццядзейнасць рэдакцыі, паведамляе сайт novosti.dn.ua.

Пакуль інфармацыі пра патрабаванні ўзброеных людзей няма. У рэдакцыі "Данбаса" пацвердзілі выкраданне Брыжыта, але каментаваць адмаўляюцца.

Таксама ў рэдакцыі газеты "Вячэрні Данецк" скралі галоўнага рэдактара з ноўтбукам і паперамі.

Сёння каля 12:30 у будынак выдавецтва "Донетчина" прыбылі ўзброеныя людзі і заявілі, што бяруць выдавецтва "пад ахову".

У выдавецтве "Донетчина" друкуюцца такія газеты, як "Данбас", "Вячэрні Данецк", "Аргументы тыдня".

Гэтую інфармацыю пацвердзілі novosti.dn.ua таксама ў прэс-службе Данецкага гарсавета.

Каментаваць