Украіна. Вадзім Калеснічэнка супраць еўраінтэграцыі

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад Севастопаля, сябра Партыі рэгіёнаў. Калеснічэнка, верагодна, узначаліў унутрыпартыйную фракцыю, якая выступае супраць праеўрапейскага вектару Украіны.



Вадзім Калеснічэнка


Ён ужо паспеў зарэгістраваць законапраект аб далучэнні Украіны да Мытнага саюза. Сярод іншага, неабходнасць змены геапалітычнага курсу ён тлумачыць тым, што ўкраінскія геі ў выпадку еўраінтэграцыі могуць атрымаць больш правоў. Дэпутат таксама заявіў пра намер выйсці з партыі ў выпадку, калі Украіна падпіша дамову пра асацыяцыю з Еўрасаюзам.

У выпадку такога сцэнару развіцця падзей, Вадзім абяцае стварыць нават сваю партыю. Пакуль што фронду Калеснічэнкі кіраўніцтва Партыі рэгіёнаў каментуе спакойна. Прынамсі, фракцыйную дысцыпліну ён захоўвае. Аднак праблема таго, як будзе паводзіць сябе прарасійскі электарат, які галасаваў за Партыю рэгіёнаў, пасля дамовы пра асацыяцыю з ЕС, сапраўды становіцца вельмі актуальнай. Таму не выключана, што рабіць гучныя антыеўрапейскія заявы Вадзім пачаў па патрабаванні Януковіча, які хоча стварыць фантомную падпарадкаваную Партыі рэгіёнаў рускамоўную партыю.

Каментаваць