Украіна. Замест Леніна — Бандэра, Махно, Цярэшчанка і Ленін

Не паспелі знесці помнік Леніна ў Кіеве як ва Украіне разгарнуліся спрэчкі, што паставіць на яго месца. Помнік, нагадаем, з’яўляўся вельмі важнай часткай кампазіцыі Бесарабскай плошчы.



Натуральна, крайнія правыя патрабавалі манументальна ўшанаваць Бандэру, што, аднак, у бліжэйшай перспектыве падаецца маларэальным. Некаторыя лічаць, што лепшым выйсцем быў бы помнік Нестару Махно, якога ва Украіне сапраўды любяць, нягледзячы на яго радыкальныя погляды.

Аднак на цяперашні дзень лепшыя шансы ў Міколы Цярэшчанкі — вядомага кіеўскага прадпрымальніка канца ХІХ стагоддзя. Цярэшчанка, які заснаваў свой бізнэс на будаўнічым буме, сапраўды вельмі шмат зрабіў для Кіева. На яго сродкі былі пабудаваныя Політэхнічны інстытут, Мастацкі музей, Уладзімірскі сабор, Тэатр аперэты… Праект будаўніцтва помніка Цярэшчанку на месцы помніка Леніну ўжо пададзены ў адміністрацыю Кіева.

Таксама нельга цалкам выключаць аднаўлення на гэтым месцы помніка Леніна. Справа ў тым, што шматлікія кіяўляне разглядалі манумент як частку роднага горада. Пра гэта сведчыць тое, што за 22 гады незалежнасці ідэя ліквідацыі помніка не знаходзіла падтрымкі ў Кіеўскай радзе. Ужо заснаваны фонд збору сродкаў на аднаўленне Ільіча. Пры гэтым самі камуністы адмаўляюцца ад ідэі рэстаўрацыі манумента Леніна.

Паводле ўкраінская прэсы

Каментаваць