Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Украіна.Тарас і дзеці

Незвычайны канфлікт разгарнуўся ва ўкраінскім горадзе Вінніца. Там мясцовыя ўлады збіраюцца ўшанаваць паэта Тараса Шаўчэнка, усталяваўшы яму помнік.



Аднак тэма манументальнай кампазіцыі не спадабалася мясцовым нацыяналістам. Тарас, паводле скульптараў (дарэчы, яны ўсе з Львова), будзе выяўлены як малады чалавек, які сядзіць на лаўцы ў атачэнні двух дзяцей. Такое аўтарскае рашэнне, на думку нацыяналістаў, хутчэй пасуе ідэі скульптурнай групы для фантана. Помнік Шаўчэнку ім бачыцца як нешта «больш велічнае і манументальнае».

Па словах апазіцыі, у выпадку пачатку пабудовы канструкцыі помніка «Тарас і дзеці», яны выведуць на вуліцу тысячы прыхільнікаў. Адначасова ўзнікла ідэя стварэння фонду для збору сродкаў, каб устанавіць правільны «больш велічны і манументальны» помнік Кабзару. Паводле падлікаў нацыяналістаў, для рэалізацыі задумы ім патрэбна прыкладна 60 тысяч долараў.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць