Украінцы змогуць значна танней купляць іншамаркі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон аб зніжэнні стаўкі акцызу на ўвоз патрыманых аўто. У залежнасці ад аб'ёму і тыпу рухавіка, а таксама ўзросту аўтамабіля, стаўкі паменшацца да 20 разоў.



Парашэнка падпісаў закон аб часовым зніжэнні акцызаў на ўвоз патрыманых аўтамабіляў, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Святаслаў Цэгалко.

"Прэзідэнт падпісаў закон аб патрыманых аўто ў прысутнасці дэпутатаў розных фракцый", — напісаў С. Цэгалко на сваёй старонцы ў Твітэр у панядзелак, паведамляе Корреспондент.net

Святаслаў Цэгалко таксама кажа, што была дасягнутая дамоўленасць: у чацвер будуць унесены ў гэты закон змены, "каб пазбегнуць злоўжыванняў".

Нагадаем, Рада вырашыла знізіць стаўкі акцызу на патрыманыя аўто яшчэ 31 мая. Меркавалася, што закон пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года, адзначае rian.com.ua.

Паводле яго, стаўкі акцызнага збору на патрыманыя аўто будуць зніжаны ў 2–28 разоў. Норма будзе дзейнічаць пры ўмове ўвозу аднаго аўтамабіля на год.

У панядзелак, 4 ліпеня, Кабінет міністраў Украіны прапанаваў прэзідэнту Пятру Парашэнку падпісаць гэты закон.

Дакумент уступае ў сілу з першага дня месяца, наступнага за месяцам яго апублікавання.


Каментаваць