Украінскія войскі адбілі спробу ўварвання рускіх тэрарыстаў у Прыазоўе

Амаль усю тэхніку і тэрарыстаў, што раніцай уварваліся на тэрыторыю Украіны з Расеі пад сцягамі так званай "ДНР", украінскія войскі ўжо знішчылі. Пра гэта "5 каналу" распавялі ў штабе АТА.



фота vk.com


Там запэўнілі, што падставы для панікі няма.

 

Адначасова прэс-служба Нацыянальнай гвардыі Украіны паведаміла: паблізу населенага пункта Шчарбак-Маркіне падбілі яшчэ 2 танкі тэрарыстаў. Баі там да гэтага часу працягваюцца.

 

Акрамя таго, адзін з танкаў баевікоў з дапамогай кіраванага фугаса пад Новоазоўскам знішчыў батальён "Азоў". Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

 

Былы прэс-сакратар "Азова" Ігар Масійчук ў сябе на Facebook удакладніў, што гэты танк накіроўваўся на Марыупаль і апублікаваў фота рэшткаў расійскай машыны.
 



Акрамя гэтага, баец "Азова" Захар Лаўрэнцьеў і журналіст Пётр Шуклін заявілі аб захопе ў палон расійскіх салдат. Па наяўных дадзеных, яны праходзілі службу ў 98 паветрана-дэсантнай брыгадзе пуцінскай арміі, і былі ўпэўненыя, што едуць не на вайну, а на навучанне. Пабітыя рэшткі агрэсараў бягуць у напрамку мяжы, іх пераследуюць ўкраінскія байцы. Мясцовыя жыхары таксама паведамілі пра інтэнсіўныя палёты ўкраінскай авіяцыі.

Каментаваць