Улады Нью-Ёрка не дазволілі Абрамовічу злучыць гістарычныя тры дамы ў адзін

Улады Нью-Ёрка не ўразіліся праектам Рамана Абрамовіча па пераробцы трох асабнякоў у адзін. Праект палічылі "неапраўданым разбурэннем".

 

Раман Абрамоіч. Фота Reuters 


Камісія па ахове помнікаў архітэктуры Нью-Ёрка адмовіла расійскаму мільярдэру Раману Абрамовічу ў перабудове трох прыналежных яму асабнякоў.

 

Тры таунхаусы, якія стаяць побач, знаходзяцца ў Верхнім Іст-Сайдзе Манхэтэна. Па некаторых дадзеных, бізнесовец заплаціў за іх 78 мільёнаў долараў.

 

У планы Абрамовіча, паведамлялі СМІ, уваходзіла ўзвядзенне агульнага фасада для трох будынкаў, а таксама будаўніцтва басейна, сауны, добраўпарадкаванне ўнутранага дворыка і аранжарэі.

 

Аднак праект аб'яднання дамоў падаўся чальцам Камісіі па ахове помнікаў архітэктуры Нью-Ёрка "неапраўданым разбурэннем".

 

На іх думку, ажыццяўленне праекта знішчыць важную частка гісторыі горада і стане "жахлівым прэцэдэнтам".

 

Дамы 11, 13 і 15 па 75-й вуліцы былі пабудаваныя ў 1887–1889 гадах. Адна з удзельніц пасяджэння камісіі, якое адбылося ўвечары ў аўторак, сказала, што аб'яднанне трох асабнякоў — новы ўзровень "неверагоднага спажывальніцтва".


Паводле ВВС

Каментаваць