Улады Узбекістана афіцыйна паведамілі пра смерць Іслама Карымава

У паведамленні гаворыцца, што Карымаў памёр другога верасня пасля цяжкай хваробы. Яго пахаваюць у суботу, 3 верасня, у Самаркандзе, піша tvrain.

Фота з сайта rus.ozodlik.org

Фота з сайта rus.ozodlik.org

У рэспубліцы аб'яўлена трохдзённая жалоба з 3 жніўня. Дачка Карымава Лола Карымава-Тыляева ў сваім інстаграме пацвердзіла смерць кіраўніка рэспублікі. Таксама яна напісала ў фэйсбуку, суправадзіўшы свой пост чорным малюнкам: «Ён сышоў ад нас ... падбіраю словы, і сама не веру ў гэта ...»

Па дзяржаўнаму тэлеканалу Узбекістана паведамілі, што Карымава лячылі спецыялісты з Расіі, Фінляндыі і Германіі.

Раней урад Узбекістана расказаў, што Карымаў знаходзіцца ў крытычным стане.

Яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння аб смерці ўзбекскага лідара, прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым публічна выступіў з спачуваннямі, паведамляе BBC. Таксама стала вядома аб спачуваннях прэзідэнтаў Грузіі і Ірана, афіцыйныя асобы ў іншых краінах паведамілі аб маючым адбыцца пахаванні.

Чытайце таксама:  Аэрапорт роднага горада Карымава зачынілі на ўвесь дзень 3 верасня 

28 жніўня Карымава шпіталізавалі з кровазліццём у мозг. Упершыню пра смерць прэзідэнта рэспублікі паведаміла 29 жніўня агенцтва «Фергана» са спасылкай на неназваныя крыніцы. Па дадзеных выдання, прэзідэнт Узбекістана памёр прыкладна ў 13:35 па маскоўскім часе.

Ісламу Карымаву было 78 гадоў. Ён займаў пасаду кіраўніка Узбекістана з 1991 года. Да гэтага з 1989 года ён быў першым сакратаром ЦК КП рэспублікі.

Каментаваць