Улады Квебеку заклікалі трымаць Марын Ле Пэн у каранціне

Старшыня французскай партыі "Нацыянальны фронт" стала героем сапраўднай містэрыі.



Прыбыўшы з візітам у франкамоўную канадскую правінцыю Квебек, яна паціснула руку нейкаму хлопцу ў натоўпе, які сустракаў яе ў аэрапорце. Літаральна адразу хлопцу стала вельмі кепска.

Пасля таго, як небараку даставілі ў шпіталь, у яго знайшлі невядомую медыцыне хваробу, якую самі ўрачы апісваюць як нешта адначасова падобнае на ліхаманку Эбола і сіфіліс. У шпіталі пакуль не могуць растлумачыць, як захварэў пацыент, аднак дапускаюць, што мікроб мог трапіць у лёгкія хлопца падчас кантакту з французскім палітыкам. Сам тынейджар таксама дапускае, што ён падхапіў хваробу ў выніку размовы з Марын Ле Пэн.

Так ці інакш, улады Квебеку прынялі незвычайнае рашэнне — заклікалі квебекцаў трымацца далей ад Марын Ле Пэн і іншых сяброў дэлегацыі "Нацыянальнага фронту" падчас іх візіту ў канадскую правінцыю.

Усе, хто сустракаў Ле Пэн у аэрапорце, ужо на ўсялякі выпадак таксама ізаляваныя.

Праўда, гэта не астудзіла інтарэс да палітыка, асабліва пасля таго, як стала вядома пра тэракты ў Брусэлі.

Увогуле, падчас туру па Квебеку Марын Ле Пэн асуджае цяперашнюю міграцыйную палітыку канадскага ўраду, які пагадзіся прыняць 25 тысяч бежанцаў з Сірыі і Іраку. 

Каментаваць