Улады Масквы не дазволілі правядзенне апазіцыйнага "Марша пераменаў"

"Мы не патрабуем пераменаў. Мы будзем змагацца за перамены!" — такім быў адзін з лозунгаў меркаванай пратэстнай акцыі пад назвай «Марш пераменаў» у Маскве.



Фота AFP. Удзельнікі мітынгу апазіцыі ў Маскве


Заяўка на шэсце і мітынг з удзелам 30 тысяч чалавек была пададзеная ў мэрыю Масквы 1 снежня. Мітынг планаваўся на Дзень Канстытуцыі — 12 снежня.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства, сябар «Камітэта пратэстных дзеянняў», журналіст Аляксандр Рыклін паведаміў «Інтэрфаксу» пра забарону акцыі, спасылаючыся на званок са сталічнага дэпартамента рэгіянальнай бяспекі: "Мне патэлефанавалі і сказалі, што нам адмоўлена, таму што хутка Новы год", — сказаў Рыклін.

"Ніякіх альтэрнатыўных варыянтаў па правядзенні мерапрыемства нам не прапанавалі, што наўпрост супярэчыць заканадаўству", — дадаў Рыклін.

На яго думку, адмова маскоўскіх уладаў ўзгадніць акцыю 12 снежань парушае "канстытуцыйныя і грамадзянскія правы".

Маскоўскія ўлады пакуль ніяк не пракаментавалі адхіленне заяўкі, адзначае www.svoboda.org.

Каментаваць