УПЦ МП: «Крым — тэрыторыя Украіны і ён павінен быць вернуты»

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату выступае за вяртанне анэксаванага Расіяй Крыма ў склад Украіны.



Мітрапаліт Ануфрый


Пра гэта на прэс-канферэнцыі сказаў прэс-сакратар УПЦ МП протаіерэй Георгій (Каваленка). 
 
 
«Як грамадзяне Украіны мы думаем гэтак жа, як і наш урад і ўся сусветная супольнасць: Крым  гэта тэрыторыя Украіны і павінен быць вернуты»,  —  сказаў ён. 
 
 
Ён таксама адзначыў, што канфлікт на ўсходзе краіны нельга лічыць міжканфесійным, але палітычным і міждзяржаўным. 
 
 
Як вядома, 13 жніўня Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату абрала новым прадстаяцелем мітрапаліта Букавінскага і Чарнавіцкага Ануфрыя. 17 жніўня адбылася ягоная інтранізацыя. Патрыярх Кірыл праігнараваў выбары і цырымонію інтранізацыі новага мітрапаліта.
 
 
Паводле ўкраінскіх СМІ

Каментаваць