Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Уругвай. Вайна за Фалькленды працягваецца

На саміце кіраўнікоў краін блоку Mercosur (Аргенціна, Бразілія, Парагвай і Уругвай) прынята рашэнне не пускаць у парты і гавані згаданых вышэй краін караблі пад сцягам Фальклендскіх (Мальвінскіх) астравоў. Як вядома, гэтыя астравы з’яўляюцца прадметам канфлікту Лондана і Буэнас-Айрэса, што прывяло ў 1982 годзе да сапраўднай вайны. Перамаглі тады брытанцы, аднак аргенцінцы, як сведчыць рашэнне Mercosur, не пакінулі намераў вярнуць сабе архіпелаг. Брытанскі МЗС зрабіў спецыяльны каментар наконт рашэння чацвёркі.

На саміце кіраўнікоў краін блоку Mercosur (Аргенціна, Бразілія, Парагвай і Уругвай) прынята рашэнне не пускаць у парты і гавані згаданых вышэй краін караблі пад сцягам Фальклендскіх (Мальвінскіх) астравоў. Як вядома, гэтыя астравы з’яўляюцца прадметам канфлікту Лондана і Буэнас-Айрэса, што прывяло ў 1982 годзе да сапраўднай вайны. Перамаглі тады брытанцы, аднак аргенцінцы, як сведчыць рашэнне Mercosur, не пакінулі намераў вярнуць сабе архіпелаг. Брытанскі МЗС зрабіў спецыяльны каментар наконт рашэння чацвёркі. На думку брытанскага міністра замежных спраў Джэрымі Браўна, “фактычна гаворка ідзе пра эканамічную блакаду Фальклендаў, што “безадказна. Варта згадаць, што Аргенціна даўно намагаецца заблакіраваць брытанскі анклаў у Паўднёвай Атлантыцы, аднак без падтрымкі Уругвая і Бразіліі гэтыя спробы не мелі сэнсу. Цяпер сітуацыя карэнным чынам мяняецца.

Паводле іспанскай прэсы
 

Каментаваць