Усё вельмі-вельмі. Коратка пра перамовы Трампа і Кім Чэн Ына

На сінгапурскім востраве Сентоса адбылася першая ў гісторыі сустрэча дзейснага прэзідэнта ЗША і лідара КНДР.
«Востраў Сентоса. Балкон гатэля «Capella Hotel». 12 чэрвеня 2018 г.», – сказаў Трамп.

«Востраў Сентоса. Балкон гатэля «Capella Hotel». 12 чэрвеня 2018 г.», – сказаў Трамп.

«Гэта гонар для мяне. У нас будуць выдатныя адносіны, у мяне няма ніякіх сумненняў», – сказаў Трамп.

Пасля 35-хвіліннай размовы тэт-а-тэт перамовы працягнуліся ў пашыраным фармаце.

Пазней з балкона гатэля «Capella Hotel», дзе праходзілі перамовы, Трамп заявіў: «Выдатныя адносіны». У сваю чаргу паўночнакарэйскі лідар адзначыў, што «было нялёгка трапіць сюды».

Раней анансавалася, што на перамовах у Сінгапуры будзе абмяркоўвацца пытанне ядравага раззбраення КНДР.

Падчас перамоваў Трамп выказаў надзею, што дэнуклеарызацыя КНДР адбудзецца «вельмі-вельмі хутка».

Паводле «Reuters», па выніках сустрэчы была падпісаная супольная дэкларацыя.

Пра намер кіраўнікоў КНДР і ЗША сустрэцца стала вядома ў сакавіку. Тады Кім Чэн Ын прапанаваў прэзідэнту ЗША правесці сумесную сустрэчу, і Доналд Трамп адказаў, што прымае гэтую прапанову.

Паўночная Карэя знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі праз парушэнне правоў чалавека, а таксама праграму па стварэнню зброі масавага знішчэння.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-06-12 10:22:52
Самае галоўнае тое, што яны сустрэліся.

Каментаваць