Усё прапала!

Старыя чуткі пра фармаванне неверагоднай кааліцыі паміж Блокам Юліі Цімашэнка (БЮТ) і Партыяй рэгіёнаў (ПР) Віктара Януковіча ледзь не сталі рэальнасцю. Аднак у апошні момант умяшалася дзіўная сіла.

Спекуляцыі пра перамовы паміж БЮТ і Партыяй рэгіёнаў хадзілі з пачатку красавіка. Саму ідэю стварэння ПР+БЮТ (ПР плюс БЮТ) спачатку шмат хто ўспрымаў як нешта з галіны фантастыкі. Больш антаганістычных партый на Украіне, мабыць, няма. У сваю чаргу, прадстаўнікі абедзвюх партый каментавалі магчымасць з’яўлення такога блоку вельмі асцярожна.



Старыя чуткі пра фармаванне неверагоднай кааліцыі паміж Блокам Юліі Цімашэнка (БЮТ) і Партыяй рэгіёнаў (ПР) Віктара Януковіча ледзь не сталі рэальнасцю. Аднак у апошні момант умяшалася дзіўная сіла.

Спекуляцыі пра перамовы паміж БЮТ і Партыяй рэгіёнаў хадзілі з пачатку красавіка. Саму ідэю стварэння ПР+БЮТ (ПР плюс БЮТ) спачатку шмат хто ўспрымаў як нешта з галіны фантастыкі. Больш антаганістычных партый на Украіне, мабыць, няма. У сваю чаргу, прадстаўнікі абедзвюх партый каментавалі магчымасць з’яўлення такога блоку вельмі асцярожна.

Так ці інакш, з самага пачатку стала зразумела, што БЮТ і “рэгіяналы арганізуюць нешта большае, чым парламенцкую кааліцыю. Мова ішла пра тое, каб стварыць цалкам новую палітычную сістэму, якая б пасавала выключна партыям — удзельніцам кааліцыі. Кажучы прасцей, прыняць новую канстытуцыю. Нагадаем, што, адпаведна цяперашняму Асноўнаму закону, прыняць новую канстытуцыю могуць дэпутаты Вярхоўнай Рады. ПР і БЮТ маюць самыя буйныя фракцыі, што фактычна гарантавала б поспех.

2 чэрвеня прадстаўнік фракцыі БЮТ пафасна паведаміў з трыбуны: “Сёння існуе гістарычны шанец пакласці канец расколу Украіны. У нас ёсць лекі ад хваробы. Імя ім — шырокая кааліцыя. Ён таксама адзначыў, што адной з задач кааліцыі БЮТ+ПР ёсць унясенне змен у канстытуцыю.

Хутка публіцы прадставілі праект новага Асноўнага закона. Тэкст выклікаў супярэчлівыя каментары. У законе прысутнічалі відавочна антыдэмакратычныя нормы, стваралася ўражанне, што канстытуцыя напісаная выключна для БЮТ і “рэгіяналаў. Астатнім палітычным сілам там папросту не знаходзілася месца.

Такім чынам, Украіна павінна была ператварыцца з прэзідэнцка-парламенцкай у парламенцкую рэспубліку. Аўтары праекту меркавалі, што кіраўніка дзяржавы будзе абіраць Вярхоўная Рада. Тэрмін прэзідэнцкай кадэнцыі — 5 гадоў.

Прэзідэнт пры гэтым пазбаўляўся рычагоў кантролю за дзейнасцю прэм’ера і магчымасці спыняць нарматыўныя акты ўрада. Адначасова ў яго заставаўся кантроль за кіраўнікамі сілавых ведамстваў і права датэрміновага роспуску парламента. Праўда, калі для гэтага былі выключныя падставы.

Што да канкрэтнага падзелу пасад, то ён выглядаў наступным чынам: Юлію Цімашэнка чакала пасада прэм’ера, а Віктара Януковіча — прэзідэнта. А каб Партыя рэгіёнаў не лічыла, што яе кінулі, падсунуўшы крэсла прэзідэнта з мікраскапічнымі паўнамоцтвамі, бела-сінім прапанавалася палова партфеляў ва ўрадзе.

Нарэшце, канстытуцыйная рэформа прадугледжвала падаўжэнне паўнамоцтваў цяперашняга парламента да 2014 года. У тым жа годзе павінны былі адбыцца наступныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.

Фармаванне парламента, на думку БЮТ і Партыі рэгіёнаў, мусіла праходзіць вельмі арыгінальна — у два туры. Спачатку палітычныя партыі спаборнічаюць за выхад у фінал. Тыя, якія занялі першае і другое месца, праходзяць у другі тур; партыя, якая перамагла ў другім туры, аўтаматычна атрымлівае 50 працэнтаў плюс 1 месца ў Вярхоўнай Радзе. Астатнія партыі дзеляць месцы меншасці прапарцыйна сваім вынікам у першым туры. Другі тур не будзе праводзіцца, калі якая-небудзь партыя набярэ ў першым туры колькасць галасоў, якая дазволіць ёй атрымаць большасць дэпутацкіх мандатаў (мінімум 226 з 450).

Такая схема гарантуе, што ў парламенце і мясцовых радах больш не будзе праблемаў з тым, каб сфармаваць большасць. Гэта ў сваю чаргу дазволіць хутка абіраць кіруючыя і выканаўчыя органы, больш аператыўна рэагаваць на цякучыя праблемы.

Важны момант зменаў — устанаўленне дыктатуры ўнутры партый. Праект прапануе ўвесці цвёрды імператыўны мандат. Гэта значыць, паўнамоцтвы народнага дэпутата спыняюцца датэрмінова ў выпадку яго выключэння з фракцыі. Гэта рашэнне нельга аспрэчыць у судовым парадку.

Законапраект таксама прапануе правесці глыбокую рэформу судовай сістэмы. Кіраўніцтва дзейнасцю судоў перадаецца Дзяржаўнай судовай адміністрацыі — калегіяльнаму органу са складаным парадкам прызначэння сяброў. Гэта, на думку аўтараў ідэі, зводзіць да мінімуму магчымасць кантролю якой-небудзь палітычнай сілы над дзейнасцю Феміды.

Савет бяспекі як сталы дарадчы орган, дэ-факта падкантрольны прэзідэнту, прапануецца скасаваць. Уводзіцца адказнасць прэсы за публікацыю ілжывай інфармацыі.

Можна было прагназаваць, што праект не выкліча ў Юшчанкі вялікага захаплення. Ён назваў яго замахам на дзяржаўны лад. Пагражаў роспускам Вярхоўнай Рады і г.д.

Між тым, нішто цяпер фармальна не замінала БЮТ і ПР сфармаваць кааліцыю і пачаць дэбаты па новай канстытуцыі. Больш таго, працэс стварэння кааліцыі быў завязаны на ідэі канстытуцыйнай рэформы: у выпадку, калі яе не паспелі б прыняць у двух чытаннях, лідэры абедзвюх партый павінны былі адмовіцца ад аб’яднання. Аднак тут адбылося нечаканае.

Віктар Януковіч, памаліўшыся ў Трапезным храме Кіева-Пячорскай лаўры, паведаміў журналістам, што прыняў рашэнне спыніць далейшыя перамовы наконт кааліцыі з БЮТ.

“Падчас перамоў мне стала відавочным, што нават пры гатоўнасці ўсіх удзельнікаў да сур’ёзных кампрамісаў, шырокая кааліцыя сутыкнецца з шэрагам праблем, якія хутка вырашыць не атрымаецца, — заявіў Януковіч.

Адказу Юліі Цімашэнка прыйшлося чакаць некалькі гадзін. Гэтак жа, як і Януковіч, Юлія Уладзіміраўна распавяла, што яна прыкладала ўсе намаганні для аб’яднання краіны перад тварам эканамічнага крызісу, у тым ліку гатова была пайсці нават на перамовы з апазіцыяй. “На жаль, сёння Віктар Януковіч паставіў на іх кропку, — паведаміла яна.

Што за муха ўкусіла Віктара Фёдаравіча? Гэта галоўнае пытанне для ўсіх палітолагаў. У любым выпадку, Януковіч згуляў добрую партыю. Флірт Юліі з Партыяй рэгіёнаў яшчэ больш панізіў рэйтынг яе папулярнасці на Захадзе краіны, садзейнічаў расколу аранжавага электарату. Акрамя таго, Цімашэнка таксама будзе вымушана самастойна несці цяжкі крыж адказнасці за эканамічную сітуацыю да наступных выбараў.

Гісторыя з правалам праекта мела цікавы і сімвалічны фінал. Падчас запісу на ТБ каментара прэм’ера наконт выхаду Партыя рэгіёнаў з перамоўнага працэсу, на экране суфлёра нечакана знік тэкст прамовы. “Усё прапала! — эмацыянальна вырвалася ў палітыка ў той момант. Выпадкова гэты ролік з тым: “Усё прапала! пайшоў у эфір. Народ, натуральна, нічога не ведаў пра непаладку апаратуры на студыі і зразумеў Юлію літаральна.

Каментаваць