Узбекістан. Бітва за ўраджай

Узбекістан змагаецца за ўраджай бавоўны. Яго следствам стала мабілізацыя ўзбекскіх школьнікаў. У шматлікіх абласцях краіны прыпынілі заняткі. Дзяцей пагналі на палі. Так, у Сурхандар’інскай вобласці ў 600 з 860 школаў усе вучні старэйшых класаў адпраўленыя на плантацыі. Дзеці будуць атрымліваць прыкладна 5 цэнтаў за кожны кілаграм бавоўны. Так ці інакш, гэты факт выклікаў вялікі скандал. Фактычна праца школьнікаў за “белае золата — прымусовая эксплуатацыя дзяцей.

Узбекістан змагаецца за ўраджай бавоўны. Яго следствам стала мабілізацыя ўзбекскіх школьнікаў. У шматлікіх абласцях краіны прыпынілі заняткі. Дзяцей пагналі на палі. Так, у Сурхандар’інскай вобласці ў 600 з 860 школаў усе вучні старэйшых класаў адпраўленыя на плантацыі. Дзеці будуць атрымліваць прыкладна 5 цэнтаў за кожны кілаграм бавоўны. Так ці інакш, гэты факт выклікаў вялікі скандал. Фактычна праца школьнікаў за “белае золата — прымусовая эксплуатацыя дзяцей. Тым больш, у мінулым годзе ўлады краіны прызналі, што такая з’ява, як прымусовая дзіцячая праца, мае месца ва Узбекістане, і прынялі нават спецыяльны закон для барацьбы з гэтым сацыяльным злом. Рэакцыяй міжнародных арганізацый на факты эксплуатацыі ўзбекскіх школьнікаў стала кампанія па байкоту шэрагу тавараў, якія вырабляюцца з узбекскай бавоўны.

Па матэрыялах “Фергана (Узбекістан)

Каментаваць