Узбекістан. Беларус узяў Ташкент

145 гадоў таму, 28 чэрвеня (16 чэрвеня па старым стылі) 1865 года, завяршыўся штурм Ташкента рускімі войскамі пад камандаваннем генерал-маёра М.Г. Чарняева. Захоп самага буйнага з сярэднеазіяцкіх гарадоў, які знаходзіўся на перакрыжаванні асноўных гандлёвых і транспартных шляхоў, стаў важным этапам расійскай экспансіі ў паўднёвым кірунку. Героем штурму быў, зразумела, Міхаіл Чарняеў, які нарадзіўся ў Магілёўскай губерні ў небагатай шляхецкай сям’і. Ён прасунуўся на пасаду генерала пасля ўдзелу ў падаўленні венгерскага паўстання і Крымскай кампаніі.

145 гадоў таму, 28 чэрвеня (16 чэрвеня па старым стылі) 1865 года, завяршыўся штурм Ташкента рускімі войскамі пад камандаваннем генерал-маёра М.Г. Чарняева. Захоп самага буйнага з сярэднеазіяцкіх гарадоў, які знаходзіўся на перакрыжаванні асноўных гандлёвых і транспартных шляхоў, стаў важным этапам расійскай экспансіі ў паўднёвым кірунку. Героем штурму быў, зразумела, Міхаіл Чарняеў, які нарадзіўся ў Магілёўскай губерні ў небагатай шляхецкай сям’і. Ён прасунуўся на пасаду генерала пасля ўдзелу ў падаўленні венгерскага паўстання і Крымскай кампаніі. Цікава, што Ташкент быў захоплены Чарняевым без санкцыі цэнтру. Пры гэтым трэба прызнаць, царскія войскі не шкадавалі праціўніка і мірнае насельніцтва. За захоп Ташкента вайскоўцу была падараваная залатая шабля. Дарэчы, далёка не ўсё ў Пецярбургу зразумелі значэнне захопу самага вялікага горада ў Сярэдняй Азіі. Аднак учынак Чарняева ацаніў Лондан — рэгіянальны канкурэнт Расіі. Ён дабіўся адклікання Чарняева з Сярэдняй Азіі. У 1898 годзе той памёр у сваім маёнтку пад Магілёвам.

Па матэрыялах узбекскіх сайтаў

Каментаваць