Узбекістан. Чуткі пра тайную стэрылізацыю жанчын

Ва Узбекістане пашыраюцца чуткі, што ўлады праводзяць тайную кампанію па стэрылізацыі жанчын. Быццам дзяржаўным шпіталям спушчаная дырэктыва: прымушаць пацыентак зрабіць нейкую аперацыю, падчас якой у дадатак выдаляць матку. За кошт стэрылізацыі ўлады намагаюцца быццам стрымаць рост насельніцтва. Сёння ва Узбекістане жывуць 28 мільёнаў чалавек, аднак рэсурсаў дзяржавы не хапае, каб забяспечыць усіх узбекаў добрымі стандартам жыцця. Вынікам пашырэння чутак стала масавае нежаданне жанчын хадзіць на прыёмы да дактароў. Шмат хто вырашыў нават нараджаць у хатніх умовах.

Ва Узбекістане пашыраюцца чуткі, што ўлады праводзяць тайную кампанію па стэрылізацыі жанчын. Быццам дзяржаўным шпіталям спушчаная дырэктыва: прымушаць пацыентак зрабіць нейкую аперацыю, падчас якой у дадатак выдаляць матку. За кошт стэрылізацыі ўлады намагаюцца быццам стрымаць рост насельніцтва. Сёння ва Узбекістане жывуць 28 мільёнаў чалавек, аднак рэсурсаў дзяржавы не хапае, каб забяспечыць усіх узбекаў добрымі стандартам жыцця. Вынікам пашырэння чутак стала масавае нежаданне жанчын хадзіць на прыёмы да дактароў. Шмат хто вырашыў нават нараджаць у хатніх умовах. Дзяржаўная прэса спрабуе нейтралізаваць чуткі. Па словах чыноўнікаў, паніку справакаваў указ Міністэрства здароўя, які ў лютым афіцыйна прызнаў, што выдаленне маткі можа быць эфектыўным сродкам супраць зачацця. Між тым, папулярны апазіцыйны сайт ferghana.ru апублікаваў ананімнае інтэрв’ю з доктарам, які прызнаў, што цыркуляр наконт тайнай стэрылізацыі сапраўды існуе. Адпаведна дакументу, кожны доктар павінен стэрылізаваць як мінімум дзвюх жанчын штомесяц.


Па матэрыялах узбекскай і казахскай прэсы
 

Каментаваць