Узбекістан. Фільм пра Высоцкага — замах на годнасць узбекаў

Хваля пратэстаў культурных дзеячаў супраць фільма «Высоцкі. Дзякуй, што жывы» дасягнула Узбекістана. З аднаго боку, гэта не выпадкова. Фрагментарна падзеі ў фільме адбываюцца ў Ташкенце, куды Высоцкі прыязджае з «левымі «гастролямі». Аднак узбекскія культуролагі крытыкуюць не фабулу і ідэю фільма і не чарнуху (як вядома, у фільме Высоцкі прымае наркотыкі і бухае), а адзін эпізод. У тым эпізодзе ўзбекскі таксіст, які вязе ў Бухару сяброўку Высоцкага, спрабуе яе згвалціць. Гэта сцэна выклікала выбух пратэсту сярод узбекскай інтэлігенцыі.

Хваля пратэстаў культурных дзеячаў супраць фільма «Высоцкі. Дзякуй, што жывы» дасягнула Узбекістана. З аднаго боку, гэта не выпадкова. Фрагментарна падзеі ў фільме адбываюцца ў Ташкенце, куды Высоцкі прыязджае з «левымі «гастролямі». Аднак узбекскія культуролагі крытыкуюць не фабулу і ідэю фільма і не чарнуху (як вядома, у фільме Высоцкі прымае наркотыкі і бухае), а адзін эпізод. У тым эпізодзе ўзбекскі таксіст, які вязе ў Бухару сяброўку Высоцкага, спрабуе яе згвалціць. Гэта сцэна выклікала выбух пратэсту сярод узбекскай інтэлігенцыі. Адзін з мясцовых кінакрытыкаў піша: «Хоць забіце, не паверу ў такое. Хто заўгодна, толькі не ўзбек пачне пры такіх акалічнасцях прыставаць да прыезджай! Лічы — да госці. Каб выдумаць падобнае, трэба валодаць ужо вельмі перакручанай фантазіяй». Дарэчы, «антыўзбекскі фільм» рыкашэтам ударыў па пазіцыях улады. Адным са спонсараў карціны быў фонд дачкі прэзідэнта Гульнары Карымавай.

Паводле ўзбекскай прэсы

Каментаваць