Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Узбекістан. Медыкам абмежавалі права на выезд

Пастановай узбекскага Мінздраву ўводзіцца асаблівы рэжым выезду медыкаў за мяжу. Цяпер медыцынскія супрацоўнікі абавязаны мінімум за дзесяць дзён да ад’езду падаць на імя міністра аховы здароўя адпаведную заяву з указаннем мэты паездкі і дачакацца дазволу. Па вяртанні з паездкі яны мусяць напісаць абавязковую справаздачу пра свае замежныя прыгоды і на працягу трох дзён накіраваць яе ў адмысловы дэпартамент таго ж Мінздрава. Пастанова Мінздраву парушае артыкул 28 Канстытуцыі Узбекістана, паводле якога «грамадзянін рэспублікі мае права на вольны выезд».

Пастановай узбекскага Мінздраву ўводзіцца асаблівы рэжым выезду медыкаў за мяжу. Цяпер медыцынскія супрацоўнікі абавязаны мінімум за дзесяць дзён да ад’езду падаць на імя міністра аховы здароўя адпаведную заяву з указаннем мэты паездкі і дачакацца дазволу. Па вяртанні з паездкі яны мусяць напісаць абавязковую справаздачу пра свае замежныя прыгоды і на працягу трох дзён накіраваць яе ў адмысловы дэпартамент таго ж Мінздрава. Пастанова Мінздраву парушае артыкул 28 Канстытуцыі Узбекістана, паводле якога «грамадзянін рэспублікі мае права на вольны выезд». Зрэшты, і без таго грамадзяне Узбекістана не зусім свабодныя ў сваім жаданні выязджаць за мяжу. Спачатку патрэбна атрымаць свайго роду выязную візу — г. зв. стыкер, які дзейнічае ўсяго два гады. Для атрымання стыкера патрэбна шмат даведак, часу і грошай.

Па матэрыялах Фергана.ру (Узбекістан)

Каментаваць