Узбекістан. Рэперы любяць Карымава, а рокеры — не

У лютым на ўзбекскім тэлебачанні выйшаў шэраг гнеўных перадач на адрас рэпа і рока як «сатанінскіх рухаў». У сакавіку ўлады прынялі рашэнне стварыць Раду рэп-выканаўцаў. На днях у эстрадным аб’яднанні «Узбекнаво» прайшоў круглы стол, у якім прынялі ўдзел адказныя службоўцы, а таксама мастацтвазнаўцы, паэты, кампазітары, выканаўцы, рэдактары радыёстанцый і прадстаўнікі СМІ.

У лютым на ўзбекскім тэлебачанні выйшаў шэраг гнеўных перадач на адрас рэпа і рока як «сатанінскіх рухаў». У сакавіку ўлады прынялі рашэнне стварыць Раду рэп-выканаўцаў. На днях у эстрадным аб’яднанні «Узбекнаво» прайшоў круглы стол, у якім прынялі ўдзел адказныя службоўцы, а таксама мастацтвазнаўцы, паэты, кампазітары, выканаўцы, рэдактары радыёстанцый і прадстаўнікі СМІ. Галоўнае рэзюме сустрэчы: «выканаўцы рэпу павінны спяваць пра нашу Радзіму, незалежнасць, пра прыроду Узбекістана, пра свет і спакой, пра дабро, а песні, якія супярэчаць нашым маральным каштоўнасцям, выконвацца не павінны». Музыкам было даручана скласці поўны спіс рэп-выканаўцаў, сфармаваць базу дадзеных, кожны месяц збіраць спевакоў і праводзіць круглыя сталы, каардынаваць іх дзейнасць. Рэперы пагадзіліся на такія ўмовы. А вось з рок-музыкамі аказалася цяжэй. Стварыць раду рокераў не ўдаецца. «Уладам для свайго ж спакою можна было б паспрабаваць стварыць падобную асацыяцыю рокераў, якія б спявалі «пра бязмежныя абшары Радзімы», — кажа адзін з ветэранаў мясцовага рок-руху, — але баюся, што з гэтага ў іх нічога не атрымаецца».

Па матэрыялах узбекскай прэсы

Каментаваць