Узбекістан. У радыкальнай апазіцыі новы лідэр

Новым лідэрам ісламскай радыкальнай апазіцыі стаў Усман Дзіл. Ён узначаліў Ісламскі рух Узбекістана, папярэдняга лідэра якога Тахіра Юлдашава год таму забілі ў Афганістане амерыканцы (сябры руху дапамагалі сваім саюзнікам-талібам). Амаль год рух адмаўляўся прызнаць факт смерці свайго правадыра. Гэта тлумачаць сітуацыяй, якая склалася на той час у раёне баёў з амерыканцамі. Так ці інакш, з абраннем новага лідэра ў гісторыі Ісламскага руху пачынаецца новы этап. Рух — самая вялікая арганізаваная пагроза для рэжыму Карымава.

Новым лідэрам ісламскай радыкальнай апазіцыі стаў Усман Дзіл. Ён узначаліў Ісламскі рух Узбекістана, папярэдняга лідэра якога Тахіра Юлдашава год таму забілі ў Афганістане амерыканцы (сябры руху дапамагалі сваім саюзнікам-талібам). Амаль год рух адмаўляўся прызнаць факт смерці свайго правадыра. Гэта тлумачаць сітуацыяй, якая склалася на той час у раёне баёў з амерыканцамі. Так ці інакш, з абраннем новага лідэра ў гісторыі Ісламскага руху пачынаецца новы этап. Рух — самая вялікая арганізаваная пагроза для рэжыму Карымава. Групоўка ўзнікла ў 2005 годзе на базе шэрагу забароненых партый. Акрамя таго, Ісламскі рух мае сталыя базы ў Афганістане і Пакістане і, адпаведна, — грошы. Пакуль, праўда, не зразумела: застаецца галоўным прыярытэтам для Ісламскага руху афганскі фронт, ці асноўная дзейнасць будзе зараз бліжэй да радзімы? У любым выпадку, у сваім першым пасланні новы галоўны тэрарыст Узбекістана шмат месца прысвяціў нядаўнім падзеям у Ошы. Па яго словах, там мела месца трагедыя, якую «арганізаваў урад няверных» .

Па матэрыялах узбекскай прэсы

Каментаваць