Узбекістан. Замест святога Валянціна Бабур

Незадоўга да 14 лютага высветлілася, што ўлады Узбекістана забаранілі дзень святога Валянціна, і замест гэтага далі моладзі ўказанне адзначаць дзень нараджэння мясцовага героя — мангольскага імператара Бабура, які нарадзіўся ў Андзіжана і потым заваяваў вялікую частку Паўднёвай Азіі. Агенцтва «Associated Press» прыводзіць цытату з узбекскай газеты, па версіі якой Дзень святога Валянціна з’яўляецца выключна інтрыгамі «злых сіл», накіраванымі на падрыў нацыянальных каштоўнасцяў. Рэформа календара шакавала ўсіх мясцовых гісторыкаў.

Незадоўга да 14 лютага высветлілася, што ўлады Узбекістана забаранілі дзень святога Валянціна, і замест гэтага далі моладзі ўказанне адзначаць дзень нараджэння мясцовага героя — мангольскага імператара Бабура, які нарадзіўся ў Андзіжана і потым заваяваў вялікую частку Паўднёвай Азіі. Агенцтва «Associated Press» прыводзіць цытату з узбекскай газеты, па версіі якой Дзень святога Валянціна з’яўляецца выключна інтрыгамі «злых сіл», накіраванымі на падрыў нацыянальных каштоўнасцяў. Рэформа календара шакавала ўсіх мясцовых гісторыкаў. Справа ў тым, што ў Бабура былі вельмі арыгінальныя каштоўнасці: ён быў гомасексуалістам і ўжываў гашыш. У дадатак сярэднявечны палітык нават не быў узбекам. Яго пяру належаць знакамітыя словы, якія ілюструюць няпростыя «этнічныя» адносіны таго часу: «Амаль сто сорак гадоў сталічны горад Самарканд належаў нашай дынастыі. Невядома адкуль узяўся ўзбек, чужынец і вораг прыйшоў і захапіў яго». Адным словам, ніхто не ведае сэнс культу Бабура. Адзіны лагічны адказ — Карымаў вырашыў прапагандаваць каханне ўсіх адценняў.

Паводле казахскай прэсы

Каментаваць