Узбекістан. Індыйскае кіно бэсціць узбекаў

Узбекскія чыноўнікі забаранілі на 99-й серыі трансляцыю на мясцовым канале "Ешлар" індыйскага серыялу "Кахаю цябе" (у расійскім пракаце ён называўся "Толькі ты — мая каханая"). 



"Ешлар" дэманстраваў серыял з вясны, і кіно настолькі спадабалася ўзбекскім гледачам, што нават нованароджаных дзяўчынак сталі называць у гонар галоўнай гераіні — Ішані.

Аднак папулярнасць серыялу не спыніла цэнзараў, якія выявілі неадпаведнасць нацыянальнага менталітэту узбекаў і таго, што адбываецца на экране. Ведамства, якое адказвае за менталітэт, турбуе тое, што "Кахаю цябе” ўкараняе ў галовы моладзі лёгкае стаўленне да жыцця, звычку дзяцей ашукваць сваіх бацькоў, дашлюбныя адносіны хлопца і дзяўчыны".

Эксперты ў ступары ад такіх аргументаў, аднак значна больш баяцца, што гэта толькі пачатак вайны супраць іншаземнага культурнага ўплыву. Літаральна пару тыдняў таму ва Узбекістане жаніхам і нявестам забаранілі танчыць вальс. А яшчэ раней абмежавалі колькасць прысутных на вяселлях да 300 чалавек.

Паводле ўзбекскай прэсы

Каментаваць