В’етнам. З’езд камуністаў

У В’етнаме пачаўся з’езд камуністаў з усімі належнымі атрыбутамі — віншаваннямі піянераў, доўгімі працяглымі апладысментамі, дэкорам з чырвоных сцягоў на вуліцах і г.д. Перад дэлегатамі стаіць задача абраць тройку лідараў (прэзідэнт, генсек і прэм’ер-міністр), якія будуць кіра­ваць краінай наступныя пяць гадоў. За тыя пасады і разгарнулася вялікая кулуарная барацьба. Змагаюцца некалькі кланаў. Аднак Нгуен Фу Чонг, цяперашні прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі, якому стукнула 64 гады, намагаецца захаваць супрацьстаянне, каб гарантаваць сабе месца пасярэдніка.

У В’етнаме пачаўся з’езд камуністаў з усімі належнымі атрыбутамі — віншаваннямі піянераў, доўгімі працяглымі апладысментамі, дэкорам з чырвоных сцягоў на вуліцах і г.д. Перад дэлегатамі стаіць задача абраць тройку лідараў (прэзідэнт, генсек і прэм’ер-міністр), якія будуць кіра­ваць краінай наступныя пяць гадоў. За тыя пасады і разгарнулася вялікая кулуарная барацьба. Змагаюцца некалькі кланаў. Аднак Нгуен Фу Чонг, цяперашні прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі, якому стукнула 64 гады, намагаецца захаваць супрацьстаянне, каб гарантаваць сабе месца пасярэдніка. Эксперты кажуць, што ад таго, ці ўдасца яму гэта, і залежаць будучыня краіны. Прадстаўнікі ўсіх кланаў у прынцыпе маладыя людзі, якія бачаць сябе хутчэй паспяховымі заходнімі менеджарамі, чым апаратчыкамі, і таму гатовыя дазволіць своеасаблівы люфт палітычнай свабоды (зараз усе іншыя партыі, акрамя камуністычнай, у краіне пад забаронай). У сваю чаргу, Нгуен Фу Чонг выступае за тое, каб В’етнам канчаткова прыняў «кітайскую палітычную мадэль». Застаецца дадаць, што з’езд праходзіць на фоне цяжкай эканамічнай сітуацыі. Толькі за апошні месяц інфляцыя склала 10 працэнтаў. Сярод в’етнамцаў назіраецца вар’яцкі попыт на замежную валюту.

Па матэрыялах «Le Soir» (Бельгія)

Каментаваць