Ва Украіне арыштавалі беларуса, які ваяваў за ДНР

Мужчына ўваходзіў у склад батальёна Самалі і ўдзельнічаў у захопе Данецкага аэрапорта ў 2015 годзе.
ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Праваахоўнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які з 2014 года ваяваў супраць ВСУ ў складзе батальёна Самалі ДНР. Яму абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы. Пра гэта ў аўторак, 14 жніўня, паведаміла прэс-служба пракуратуры Данецкай вобласці.

У лістападзе 2014 года 30-гадовы грамадзянін Рэспублікі Беларусь уступіў у шэрагі сепаратыстаў ДНР. Атрымаўшы званне старшага сяржанта, мужчына пачаў ваенную службу ў 1 асобным танкавым батальёне Самалі на пасадзе камандзіра танка, за што штомесяц атрымліваў грашовую ўзнагароду.

Таксама ён прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях супраць падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны і іншых ваенных фарміраванняў Украіны, якія былі задзейнічаныя ў правядзенні АТА на тэрыторыі Данецкай вобласці: у прыватнасці, прымаў непасрэдны ўдзел у захопе Данецкага аэрапорта ў 2015 годзе.

У тым жа 2015 годзе беларус пакінуў службу, аднак у 2017 годзе вярнуўся і быў залічаны ў адну з вайсковых частак ДНР, у складзе якой ён браў актыўны ўдзел ва ўзброеных сутыкненнях з Узброенымі сіламі Украіны.

10 жніўня 2018 мужчына прыбыў на тэрыторыю Украіны, дзе быў выкрыты і затрыманы.

Дасудовае расследаванне працягваецца.

korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць