Ва Украіне дэкамунізуюць пагоны

Украінскія вайскоўцы ў хуткім часе займеюць новыя пагоны — без зорак. Іх можна будзе пабачыць на Дзень Незалежнасці, 24 жніўня. 


Праца над новым дызайнам пагонаў украінскіх вайскоўцаў вялася больш за год, паведаміў korrespondent.net

Пётр Парашэнка зацвердзіў дакумент, які прыбірае савецкія зоркі з пагонаў ўкраінскіх вайскоўцаў. Пра гэта ў Facebook распавёў пазаштатны саветнік прэзідэнта Юры Бірукоў.






Новыя прадметы уніформы і новыя пагоны будуць прадстаўлены на Дзень Незалежнасці.


"Гэтая карпатлівая праца вялася больш за год. Увесь букет “увагі” з боку нядобразычліўцаў — інтрыгі, скандалы, плёткі, скаргі. І карпатлівая праца групы энтузіястаў. Сёння пастаўлена кропка", — напісаў Бірукоў і прымацаваў фота з новымі пагонамі ўкраінскіх вайскоўцаў.


Фота з Facebook Юры Бірукоўва


Каментаваць