Ва Украіне пераважаюць празаходнія погляды

Больш за ўсё прыхільнікаў уступлення ў ЕС і NATO на Захадзе Украіны і ў Кіеве, а менш за ўсё — на Усходзе і Поўдні.

Калі б у бліжэйшы час адбыўся рэферэндум, то за ўступленне ў Еўрапейскі саюз прагаласавала б 58,1% апытаных, а ў NATO — 46,3%.

Такія дадзеныя былі прадстаўлены на прэсе-канферэнцыі ў Кіеве па выніках апытання, праведзенага трыма даследчымі цэнтрамі: КМІС, Цэнтр Разумкова і Соцыс, паведамляе unian.net.

Супраць ўступлення ў ЕС прагаласавалі б 23,9% апытаных, 9,8% — не вызначыліся, а 8,2% — не прымалі б удзелу ў рэферэндуме.

Больш за ўсё прыхільнікаў уваходжання Украіны ў ЕС на захадзе Украіны (82,3%), а менш за ўсё — на ўсходзе (36,3%) і на поўдні (37,7%). 

Больш за ўсё прыхільнікаў уступлення ў NATO на захадзе Украіны — 72,4% і ў Кіеве — 60,3%, а найменш — на ўсходзе (21,5%) і на поўдні (24,9%).

Апытанне было праведзена 30 жніўня — 9 верасня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-14 17:08:30
Пацешна цябе чытаць Новы празаходні бел-чырвона-белы час. У кожным артыкуле крок за крокам ты ўбіваеш НОВАЧАСНАМУ пакаленню беларусаў (маладых беларусаў і беларусак) празаходні час, але нічога тутэйшага. Ну прыйдзеш ты ў тую НАТУ і не паспееш абуць натаўскія боты, як у Брэсце ізноў будзе русский Иван осовободитель. НЕ ОТДАСТ БЕЛАРУСЬ Западу РОССИЯ! Кропка. Ну і другое: што ты ў тым новым натаўскім / еўсаўскім часе будзеш рабіць з сваёй моваў? Нічога. Хутчэй па-польску станеш шпрэхаць, чым па-беларуску. Пра эканоміку маўчу - яе не будзе. На русском языке она еще может существавать на Беларуси, а на белорусском или любом (читай - английском) европейском НЕТ. Гэтіа кошт тваёй празаходняй прапаганды, Новы празаходні час.

Ну і пра лічбы з УКРАІНСКАГА сайту. Здіўлены, што за НАТА 58,1%, а не 158,1%. Але і пры 258,1% Расея не пусціць Неньку ў НАТА.
  • Игорь
  • 2018-09-15 08:25:42
Да ничего он не "вбивает" с аудиторией 1500 посещений в день. Не беспокойся.
Большая часть белорусов читает российские газеты или нейтральные, вроде tut.by.
"Новый час" - это площадка для "своих" - литвинов и поклонников БНР.
Что касается Украины - это обычный итог пропаганды НАТО и ЕС по украинскому телевизору.
Как мы знаем, на Украине нет свободы слова, любое мнение, отличное от мнения Порошенко, под запретом. А Порошенко ведет Украину в ЕС и НАТО.
Чему тут радоваться? Радоваться тому, что в соседней стране так ужасно работает пропагандистская машина? Я против любой пропаганды. Я либерал.
И даже пропаганда не может справиться с разделением Украины на Восток и Запад.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-17 16:44:21
Усё гэта я ведаю і разумею. Як разумею тое, что вода камень точит. Новы час, як і ўсе б-ч-б СМІ, дзяўбе маладых беларусаў крок за крокам, дзень за днём у антыбеларускім антыдзяржаўным накірунку, пад падставай змагні з ненавісным недэмакратычным рэжымам, пад паставай ПРАВЕДНАСЦІ б-ч-б ідэалогіі нянавісьці да беларусаў іншадумцаў (не б-ч-б арыентацыі), якая прынясе ў РБ б-ч-б дэм шчасце. Часта на яго старонках Украіна - Ненька, бо відаць суўладальнікі НЧ (і адначасова спонсары) вна Ўкраіне. Гэтае выданне шкодзіць Бацькаўшчыне і свайму народу не меньш чым замежныя (Свабода), збегшыя (Хартыя97) і тутэйшыя (НН), дый мэта ў іх адна: павесіць над Домам ураду б-ч-б анучу і будзе шчасце навекі ды кісельныя берагі. Вна Ўкраіне было амаль таксама: больш за 20 незалежных лят дзяўблі непрадажныя украСМІ свой народ і дзяўбаліся да майдану, да 10тыс загінутых, да краху эканомікі, да бардаку і быццам бы паходу ў ЕС/НАТА. Не будуць яны ў Еўропе, бо РФ спаймае момант і верне ЎСЮ Неньку, як вярнула Крым.

Каментаваць