Ва Украіне абвешчаны Дзень жалобы па загінуўшых у Марыўпалі

У сувязі з трагічнай гібеллю мірных жыхароў Марыупаля 24 студзені 2015 у выніку масіраванага абстрэлу жылых раёнаў горада тэрарыстамі, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвясціў 25 студзеня Днём жалобы.



Адпаведны Указ № 30/2015 кіраўнік дзяржавы падпісаў сёння ноччу, інфармуе прэс-служба прэзідэнта.

Паводле паведамлення, памяць загінулых грамадзян у 12:00 (13:00 па мінскім часе) будзе ўшанавана хвілінай маўчання.

На дамах і будынках органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый на ўсёй тэрыторыі Украіны будзе прыспушчаны Дзяржаўны Сцяг.
 
 
Таксама ў дакуменце адзначаецца неабходнасць адмены забаўляльна-канцэртных мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў, унясення адпаведных змяненняў у праграмы тэле- і радыёперадач.

Каментаваць