Ва Украіне прайшоў абмен ваеннапалоннымі

Кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка паведаміў аб вызваленні 146 вайскоўцаў, раней узятых у палон апалчэнцамі на ўсходзе Украіны. 



Пётр Парашэнка сустракае вызваленых ваеннапалонных


Паводле слоў Налівайчанкі, вызваленне яшчэ чатырох украінцаў чакаецца ў суботу, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Раней СБУ пацвярджала папярэднюю дамоўленасць аб абмене 225 палонных апалчэнцаў ДНР і ЛНР на 150 украінскіх вайскоўцаў. Пазней з’явілася інфармацыя, што абмен палоннымі адбыўся на нейтральнай тэрыторыі па формуле «222 на 150». Пры гэтым прысутнічалі адказны за працэдуру з украінскага боку Віктар Медведчук, з боку ДНР — Уладзімір Конанаў.

Як паведамляе СБУ, вызваленыя байцы добраахвотніцкіх батальёнаў, Нацыянальнай гвардыі, валанцёры, і грамадзянскія асобы.

Самалёт Ваенна-паветраных сіл Украіны з украінскімі ваеннымі, якія былі вызваленыя з палону, сёння ўначы ў Васількоўскім ваенным аэрадроме сустракаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў вызваленых ваяроў на ўкраінскай зямлі і выказаў сваю пашану і павагу іх подзвігу, перадае УНІАН.

«У мяне, як у прэзідэнта, як у простага грамадзяніна, сэрца перапаўняецца радасцю за тое, што вы, Новы год зможаце сустрэць з сем’ямі і баявымі пабрацімамі», — сказаў Парашэнка.

«Вас чакалі родныя, вас чакалі блізкія, вас чакалі баявыя таварышы. Нарэшце гэты дзень настаў. На жаль, пакуль не ўсе вярнуліся. Заўтра прыбывае яшчэ чацвёра нашых братоў. Але мы будзем шукаць і знаходзіць кожнага і нікога не пакінем. Дзяржава будзе змагацца за кожнага свайго адданага сына», — заявіў прэзідэнт Украіны.

«Сёння нашу радасць падзяляюць тысячы і тысячы ўкраінцаў, і шчыра радуюцца, што нарэшце, пасля доўгіх дзён, тыдняў і месяцаў, вы вярнуліся дадому, не зламаўшыся і не змяніўшыся, моцна трымаючы баявы дух, прадэманстраваўшы лепшыя якасці ўкраінскага ваяра», — сказаў Парашэнка.

Вайскоўцы з розных падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны і Нацыянальнай гвардыі, батальёна «Міратворац», батальёна «Данбас», іншых добраахвотніцкай батальёнаў і некалькі валанцёраў, якія дапамагалі вайскоўцам, знаходзіліся ў палоне ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў. Перамовы аб вызваленні нашых ваенных вяліся на працягу доўгага часу.

З аэрадрома ўсіх ваенных даставілі ў цёплыя памяшканні. Ужо сёння ўсе вызваленыя змогуць сустрэцца са сваімі роднымі і сябрамі.

Каментаваць