Ва Украіне стартавалі выбары ў Вярхоўную Раду

Сёння ва Украіне праходзяць пазачарговыя парламенцкія выбары — украінцы выбіраюць Вярхоўную Раду VIII склікання. 



Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8 раніцы да 8 вечара.
 
 
Пасля закрыцця участкаў павінны апублікаваць папярэднія дадзеныя аб яўцы выбаршчыкаў і выніках экзіт-полаў. Па апытаннях, лідзіруюць “Блок Пятра Парашэнкі”, “Радыкальная партыя” Алега Ляшко і “Народны Фронт” Арсенія Яцанюка. 
 
 
Па дадзеных арганізацыі "Апора", у гэтым годзе 4,6 млн выбаршчыкаў Украіны не змогуць прагаласаваць на пазачарговых парламенцкіх выбарах з-за расейскай агрэсіі і ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны. 
 
 
Паводле ўкраінскіх СМІ

Каментаваць