Вайна кампрамату

Афіцыйны старт прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ва Украіне адбыўся сінхронна з пачаткам самага гучнага сексуальнага скандалу. Як ён можа адбіцца на выніках будучых выбараў? Пра гэта і пра іншыя аспекты ўкраінскай палітыкі журналіст «НЧ» Алег Новікаў размаўляе з украінскім палітолагам Юрыем Дакукіным.

— Некалькі дэпутатаў Блоку Юліі Цімашэнка (БЮТ) абвінавачаныя ў згвалтаванні дзяцей. Распавядзіце, калі ласка, у двух словах, што адбылося.



Афіцыйны старт прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ва Украіне адбыўся сінхронна з пачаткам самага гучнага сексуальнага скандалу. Як ён можа адбіцца на выніках будучых выбараў? Пра гэта і пра іншыя аспекты ўкраінскай палітыкі журналіст «НЧ» Алег Новікаў размаўляе з украінскім палітолагам Юрыем Дакукіным.

— Некалькі дэпутатаў Блоку Юліі Цімашэнка (БЮТ) абвінавачаныя ў згвалтаванні дзяцей. Распавядзіце, калі ласка, у двух словах, што адбылося.

— Скандал пачаўся пасля выступу дэпутата ад «Партыі рэгіёнаў» Вадзіма Калеснічэнкі. Па яго словах, у міжнародным дзіцячым лагеры «Артэк» гвалтавалі дзяцей. Быццам да яго «звярнулася Алена Палюховіч, маці дваіх дзяцей, якія былі згвалтаваныя ў «Артэку». У якасці гвалтаўнікоў фігуравалі не вельмі вядомыя (акрамя дырэктара лагера) публіцы тэхнічныя супрацоўнікі плюс былы муж Алены. Палітычны скандал выклікаў наступныя выказванні Алены: «Я ведаю, што мой былы муж (ён быў арыштаваны як абвінавачаны) распавядаў у камеры пра ўсіх удзельнікаў оргій, называў прозвішчы і сумы, якія ён атрымліваў, прадаючы ўласных дзяцей. Я ведаю, што ён таксама распавядае пра оргіі народнага дэпутата Віктара Уколава (фракцыя БЮТ) і з іншымі дзецьмі». Такую інфармацыю жанчына быццам атрымала ад крымінальных аўтарытэтаў. Пасля гэтага, па словах Калеснічэнкі, маці пацярпелых надрукавала з сайта Вярхоўнай Рады фота ўсіх дэпутатаў і паказала іх сыну. На іх хлопчык нібыта пазнаў не толькі Уколава, аднак і іншых сяброў фракцыі БЮТ — Цярохіна і Багдана. Быццам менавіта яны гвалтавалі яго ў Кіеве на кватэры, куды прыводзіў сына бацька, былы муж Зміцер Палюховіч (апошні са жніўня знаходзіцца ў турме як абвінавачаны ў згвалтаванні сваіх дзяцей).

— Ці можна верыць усяму гэтаму?

— Пералічу аргументы за і супраць. Ёсць дадзеныя двух медыцынскіх аглядаў і экспертызы, якія пацвярджаюць, што двое дзяцей з сям’і Палюховіч маглі падвяргацца сексуальнаму гвалту. Прычым гвалт мог адбывацца на працягу трох гадоў. Гэта значыць, калі хлопчыку было дзевяць, а дзяўчынцы — шэсць гадоў.

Аргументаў «супраць» пакуль больш. Перш за ўсё, тое, што была раскрытая таямніца следства і парушана прэзумпцыя невінаватасці. Да таго ж маці дзяцей на працягу трох гадоў не магла не звярнуць увагу на тое, што адбывацца. Варта падкрэсліць адну дэталь: на першых допытах пацярпелых дзяцей няма ніводнага ўказання на народных дэпутатаў. Па словах Алены, сляды нардэпаў з’явіліся пазней — на падставе фактаў, якія ёй нібы распавялі крымінальныя аўтарытэты. Асобы, якія быццам гвалцілі людзей у Артэку, належаць да абсалютна розных сацыяльных груп, адзін з іх нават не жыве ва Украіне. Між тым, барацьба за «Артэк» сапраўды не з’яўляецца сакрэтам. Размова пра 209 гектараў дарагой крымскай зямлі. Дарэчы, падчас цяперашняга скандалу міністр Луцэнка заявіў, што, быццам, скандал пацвердзіў неабходнасць вывядзення «Артэка» з-пад кантролю прэзідэнта.

— Ці можа скандал адбіцца на рэйтынгу БЮТ?

— На рэйтынгу Блока Цімашэнка скандал у «Артэку» не адаб’ецца. У першую чаргу, таму што большасць яе выбарцаў — гэта цвёрдае ядро, якое пры з’яўленні любой новай інфармацыі, нават кампрамату, меркаванне пра яе мяняць не збіраецца. Пра гэта сведчыць справа дэпутата Лазінскага, які практыкаваў у прыватным запаведніку паляванне на бамжоў. Электарат Юліі такім не цікавіцца.

— Якой была рэакцыя БЮТ на абвінавачанні?

— Дастаткова не лагічная і істэрычная. Блізкія да БЮТ СМІ заклікалі журналістаў прыняць этычную хартыю, сэнс якой — не капацца ў бялізне палітыкаў. Быццам гэта дапаможа захаваць імідж Украіны ў свеце. Прапанова смешная, асабліва з улікам таго, што літаральна ў той жа дзень адзін з дэпутатаў фракцыі БЮТ прапанаваў перагледзець справу Януковіча. У 1970-я гады лідэр «Партыі рэгіёнаў» сядзеў за спробу згвалтавання. Дэпутат сцвярджае, што пасля выхаду з турмы ён заняўся старым — зноў арганізаваў згвалтаванне, цяпер ужо групавое. Аднак неяк адмазаўся.

— Наколькі папулярныя кандыдаты на момант старту кампаніі?


— Пакуль што ўсё кажа пра перамогу Януковіча. Аднак гэта ўжо не той Януковіч, які быў 5 гадоў таму. Перш за ўсё, таму, што Масква больш асцярожна ўдзельнічае ў выбарах. Выкарыстоўваючы міжпартыйную дыпламатыю, адміністрацыя расійскага прэзідэнта, відавочна, дэманструе сваю сімпатыю Віктару Януковічу, аднак пры гэтым не робіць на яго ўжо адназначнай стаўкі, як у 2004 годзе.

— У выпадку перамогі Януковіча, ці варта чакаць ідэйнай рэвізіі спадчыны Майдана?

— «Партыя рэгіёнаў» спрабуе гэта рабіць ужо зараз. Яна актыўна прасоўвае тэзіс пра тое, што Майдан — гэта знак перасцярогі перад палітыкамі-папулістамі. Маўляў, Майдан арганізавалі тыя, каго выгнаў Кучма. І выганяў іх Кучма не за палітыку, а за нямэтавае выкарыстанне крэдытаў МВФ і штучнае незаконнае банкруцтва банкаў сабе ў кішэню. За няўменне кіраваць на любым узроўні і за карысталюбства на любой пасадзе. Аднак наўрад ці такая трактоўка будзе прынятая грамадствам. Майдан — вельмі важная эмацыйная частка жыцця шмат каго. Папросту зараз большасць разумее тое стаянне на плошчы не як барацьбу за аранжавую каманду, а за фундаментальныя грамадзянскія правы. Дарэчы, як не дзіўна, без Майдану ўкраінцы не мелі б шансаў на тое, каб злачынцы сапраўды селі ў турму. Пацвердзіць любую з версій па справе педафілаў можа толькі следства і суд. Але хоць нейкі шанец на гэта ёсць толькі пры ўмове публічнасці суда і свабоды прэсы.

Каментаваць