Вайна: Пуціну дазволілі ўвесці расейскія войскі ў Крым

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс зварот у Савет Федэрацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны да «нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне».



«У сувязі з экстраардынарнай сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, пагрозай жыцця грамадзянам Расійскай Федэрацыі, нашых суайчыннікаў, асабістага складу вайсковага кантынгенту Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, які дыслакуецца ў адпаведнасці з міжнародным дагаворам на тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым), на падставе пункта "г" часткі 1 артыкула 102 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ўношу ў Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі зварот аб выкарыстанні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска - палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне», - гаворыцца ў дакуменце.

Савет Федэрацыі РФ падтрымаў зварот Пуціна аб выкарыстанні Узброеных Сіл РФ на тэрыторыі Украіны - у Крыму. Галасаванне прайшло ў адкрытым рэжыме. Рашэнне было прынята аднагалосна.

Паводле расійскіх СМІ

Каментаваць